Санктуарый Езуса Журботнага ў Росі
Санктуарый Езуса Журботнага ў Росі
Рэкалекцыйны дом
“Голас Айца”
Рэкалекцыйны дом
“Голас Айца”
Парафія
Парафія
З гісторыі санктуарыя Пана Езуса Журботнага ў Росі
З гісторыі санктуарыя Пана Езуса Журботнага ў Росі
Нашы кантакты
Нашы кантакты
Вы можаце звязацца з намі па гэтых дадзеных і мы абавязкова адкажам!
Рэкалекцыйны дом “Голас Айца”
Парафiя касцёла Святой Троiцы
Парафiя касцёла Святой Троiцы:
гісторыя ўзнікнення
Парафія ў Росі была зафундавана ў 1611 годзе канцлерам Геранімам Хадкевічам. Яго намаганнямі быў пабудаваны першы драўляны касцёл, асвечаны пад тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Новы драўляны касцёл на тым самым месцы быў пабудаваны ў 1682 годзе па фундацыі тагачаснага ўладальніка Росі Марцыяна Агінскага і асвечаны пад новым тытулам – Найсвяцейшай Тройцы.
Мураваны касцёл у Росі пачалі будаваць напрыканцы 1770 года па фундацыі новага ўладальніка мястэчка графа Яўхіма Патоцкага. Але будаўніцтва зацягнулася і скончылася ў 1807 годзе. Святыня была асвечана кс. Францішкам Цыбульскім 12 ліпеня 1808 года, у 1807 годзе – кансэкравана.
Касцёл у Росі вядомы дзякуючы цудатворнай фігуры Езуса Журботнага. Яе цудоўная сіла ўпершыню была заўважана ў 1618 годзе, калі сляпая жанчына падчас раратняй св. Імшы падумала, што фігура Езуса – гэта спаведнік, таму вызнала перад ім грахі і, па яе словах, атрымала прабачэнне. З таго часу цуды пачалі адбывацца сярод мясцовых вернікаў і ў наваколлі.
Набажэнствы да Езуса Журботнага.
13.04 у 17:00
11.05 у 17:00
Малітва да Езуса Журботнага
Езус Журботны, я звяртаюся да Цябе, бо Ты – мая надзея і збаўленне. Столькі разоў у гэтым месцы Ты суцяшаў пакутуючых і ратаваў няшчасных. Езус, поўны ласкі, я прадстаўляю Табе сёння ўсе турботы свайго сэрца. Узгадай жа і мяне, нявартага ў тым няшчасці, якое гняце. Але калі бачыш, што гэты крыж патрэбны для майго збаўлення, о Езу, не мая, але Твая воля няхай заўсёды спаўняецца. Адары мяне толькі Тваім суцяшэннем і захавай ад роспачы. Заўсёды дапамагай сваёй ласкай. Амэн
Рэкалекцыйны дом: гісторыя ўзнікнення
У 2004 годзе ў нашым санктуарыі Езуса Журботнага пачалі арганізоўвацца летнія рэкалекцыі. Іх праводзілі а. Руфус Перэйра, а. Ян Рэчэк, а. Джон Башабора, а. Джэймс Манджакал. Але на гэтыя рэкалекцыі прыязджае даволі шмат людзей.
У заступніцкай малітве аб аздараўленні і вызваленні часта неабходны больш асобасны падыход, таму ўжо з 2012 года наша Супольнасць займалася рэканструкцыяй будынка былой школы пад Рэкалекцыйны дом.
Рэкалекцыйны дом: асаблівасці
У рэкалекцыйным доме ёсць пакоі для начлегу, там жа праходзяць канферэнцыі і малітвы, а таксама арганізавана харчаванне. Падчас кожных духоўных практыкаванняў праводзяцца адарацыі з малітвай аб аздараўленні, святыя Імшы, і ёсць магчымасць перажыць сакрамант споведзі.
Кожныя рэкалекцыі праводзяцца на розную тэматыку.
Рэкалекцыі пачынаюцца ў пятніцу з 18.00, а заканчваюцца ў нядзелю ў 15.00.
З сабой неабходна мець прадметы асабістай гігіены, пажадана Біблію, ружанец. Па пытаннях рэгістрацыі або кансультацыі звяртацца па ўказаным тэлефоне.
Можна падзяліцца інфармацыяй аб праходжанні духоўных практыкаванняў з сябрамі і з тымі, хто хацеў бы перажыць рэкалекцыі.